Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лексіко́н, -а і -у, м.

1. -а. Тое, што і слоўнік (у 1 знач.; уст.).

Нямецкі л.

2. -у. Запас слоў і выразаў; лексіка (кніжн.).

У яго бедны л.

ле́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто чытае лекцыі.

|| прым. ле́ктарскі, -ая, -ае.

Лектарскае майстэрства.

лекто́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Установа, якая займаецца арганізацыяй публічных лекцый, а таксама памяшканне для чытання публічных лекцый.

2. Цыкл лекцый, аб’яднаных тэматычна або прызначаных для пэўнага кола слухачоў.

ле́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Вуснае выкладанне вучэбнага прадмета або якой-н. тэмы выкладчыкам вышэйшай навучальнай установы.

Прафесар чытаў лекцыі ў БДУ.

2. Частка вучэбнага прадмета, якая выкладаецца ў вуснай форме.

Курс лекцый па гісторыі Беларусі.

3. Публічнае чытанне на якую-н. тэму.

4. Друкаваны курс публічных чытанняў, а таксама запісы па якім-н. прадмеце выкладання.

Лекцыі па літаратуры.

|| прым. лекцы́йны, -ая, -ае.