Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́сіца, -ы, мн. -ы, -сіц, ж.

1. Тое, што і ласка².

2. Тое, што і ласіха.

ла́ска¹, -і, ДМ ла́сцы, ж.

1. Выражэнне любові, пяшчоты; цёплыя адносіны да каго-н.

Мацярынская л.

2. Ветлівасць, далікатнае абыходжанне, прыхільнасць, лагоднасць, спагада.

Выхавацелі інтэрната імкнуцца ахінуць ласкай і клопатам кожнае дзіця.

Быць у ласцы (разм.) — карыстацца павагай, давер’ем.

Дзякуй за ласку — шчыра дзякую.

Зрабіць ласку — аказаць паслугу.

Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба або пабуджэнне.

Увайсці (убіцца) у ласку (разм.) — набыць чыю-н. прыхільнасць.

ла́ска², -і, ДМ ла́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

ла́скавы, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны.

Ласкавае дзіця.

Л. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны.

Л. вецер

|| наз. ла́скавасць, -і, ж.

ласка́вы, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны ў абыходжанні, прыязны, добразычлівы.

Ласкавыя адносіны.

На ласкавым хлебе (разм., жарт.) — на пажыццёвай пенсіі або на чыім-н. утрыманні.

|| наз. ласка́васць, -і, ж.

ласка́льны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны, ветлівы, мілагучны.

Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў знач. слова (напр.: вавёрачка, прыгожанькі).

ласо́, нескл., н.

Аркан з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі жывёл.

Накінуць л.

ласо́сь, -я, мн. -і, -яў, м.

Буйная марская прамысловая рыба з мяккім мясам ружовага колеру.

|| прым. ласасёвы, -ая, -ае.

Ласасёвая ікра.

Ласасёвая пуціна.

Сямейства ласасёвых (наз.).

ласт, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Відазмененая пакарочаная канечнасць некаторых водных жывёл, птушак (цюленяў, пінгвінаў і пад.), пальцы якой злучаны перапонкай.

2. пераважна мн. Прыстасаванне, якое надзяваюць на ногі для палягчэння плавання.

|| прым. ла́ставы, -ая, -ае.

ластано́гія, -іх, адз. ластано́гае, -ага, н.

Атрад марскіх млекакормячых (маржы, цюлені) з канечнасцямі ў выглядзе ластаў.