Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

лацве́й, прысл. (разм.).

Лепей, зручней, ямчэй.

Л. табе, калі ўсе дапамагаюць.

лаціна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. лацінскі, напр., лацінамоўны.

лацінаамерыка́нцы, -аў, адз. -ка́нец, -ка́нца, м.

Насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

|| ж. лацінаамерыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. лацінаамерыка́нскі, -ая, -ае.

Лацінаамерыканскія краіны.

Л. варыянт іспанскай мовы.

лаці́ніца, -ы, ж.

Тое, што і лацінка.

лаці́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Лацінскі алфавіт, лацінскае пісьмо.

лаці́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да культуры, рэлігіі і геаграфіі Старажытнага Рыма.

Лацінская прыказка.

Л. шрыфт.

Лацінская вера.

ла́ціць, ла́чу, ла́ціш, ла́ціць; ла́чаны; незак., што.

Насцілаць латы² на кроквы.

Л. хату.

|| зак. нала́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны і пала́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны.

|| наз. ла́чанне, -я, н.

ла́цкан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адварот на грудной частцы паліто, пінжака.

|| прым. ла́цканны, -ая, -ае.