Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; незак., чым і без дап.

Есці што-н. смачнае, любімае; цешыцца, задавальняцца чым-н., атрымліваць асалоду.

Л. мёдам.

Л. апошнім летнім цяплом.

|| зак. пала́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся.

ла́саваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; незак., каго.

Карміць чым-н. смачным, частаваць ласункамі.

Л. цукеркамі.

|| зак. пала́саваць, -сую, -суеш, -суе; -суй; -саваны.

ласасёвы гл. ласось.

ласасі́на, -ы, ж.

Мяса ласося як ежа.

|| прым. ласасі́навы, -ая, -ае.

ла́сасць гл. ласы.

ласёвы гл. лось.

ласі́на, -ы, ж.

1. Вырабленая скура лася.

2. Мяса лася як ежа.

Вяленая л.

ласі́навы, -ая, -ае.

Зроблены з ласіны (у 1 знач.).

Ласінавая куртка.

ласі́ны, -ая, -ае.

1. гл. лось.

2. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Шчыльна аблягаючыя штаны з ласінай скуры як частка параднай формы некаторых палкоў старой рускай арміі (уст.).

Кірасіры ў ласінах.

3. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Вузкія штаны да шчыкалаткі з сінтэтычнай эластычнай тканіны, якія абцягваюць ногі.

Дзяўчына ў бліскучых ружовых ласінах.

ласі́ха, -і, ДМі́се, мн. -і, -сі́х, ж.

Самка лася.