Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ланалі́н, -у, м.

Тлушч, які атрымліваецца пры прамыўцы воўны, жывёльны воск; выкарыстоўваецца ў медыцыне, вытворчасці касметыкі, парфумерыі.

|| прым. ланалі́навы, -ая, -ае.

Ланалінавая змазка.

Ланалінавае мыла.

ланге́т¹, -у, М -гёце, мн. -ы, -аў, м.

Страва з мяса лепшага гатунку, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

Л. з гарнірам.

|| прым. ланге́тны, -ая, -ае.

ланге́т², -а, М -гёце, мн. -ы, -аў, м.

Павязка з гіпсу, якой карыстаюцца пры зрошчванні пераламаных касцей, або гіпсавая накладка для выпраўлення розных артапедычных дэфармацый.

лангу́ст, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ядомы марскі рак з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі.

ландта́г, -а, м.

Выбарны орган самакіравання абласцей і зямель у некаторых краінах (Аўстрыі, Германіі і інш.).

ландша́фт, -у, М -фце, мн. -ы, -аў, м.

1. Агульны выгляд мясцовасці; пейзаж.

Раўнінны л.

2. Сукупнасць тыповых прыкмет якой-н. мясцовасці.

Горны л.

|| прым. ландша́фтны, -ая, -ае.

Ландшафтныя зоны.

ла́ндыш, -а, М -дышы, мн. -ы, -аў, м.

Шматгадовая травяністая расліна з прадаўгаватымі лістамі і дробнымі белымі пахучымі кветкамі-званочкамі.

Лясны л.

|| прым. ла́ндышавы, -ая, -ае.

Л. ліст.

ланцу́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

Л. якара.

2. перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

Л. людзей.

Горны л.

3. перан. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

Бегчы ланцугом (прысл.).

4. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).

Электрычны л.

Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памянш. ланцужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ланцу́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Л. сабака.

ланцуго́вы, -ая, -ае.

1. 3 ланцугамі, на ланцугах; які дзейнічае з дапамогай ланцугоў (у 1 знач.).

Ланцуговая перадача.

2. Які ідзе адзін за адным падобна звёнам ланцуга.

Ланцуговая рэакцыя.

ланцэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Востры з двух бакоў хірургічны нож невялікіх памераў.

|| прым. ланцэ́тны, -ая, -ае.