ла́ска¹, -і, ДМ ла́сцы, ж.

1. Выражэнне любові, пяшчоты; цёплыя адносіны да каго-н. Мацярынская л.

2. Ветлівасць, далікатнае абыходжанне, прыхільнасць, лагоднасць, спагада. Выхавацелі інтэрната імкнуцца ахінуць ласкай і клопатам кожнае дзіця.

Быць у ласцы (разм.) — карыстацца павагай, давер’ем.

Дзякуй за ласку — шчыра дзякую.

Зрабіць ласку — аказаць паслугу.

Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба або пабуджэнне.

Увайсці (убіцца) у ласку (разм.) — набыць чыю-н. прыхільнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)