Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́паць², -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

Хапаць, мацаць рукамі.

Не лапай, не купіш (прыказка).

|| аднакр. ла́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ла́панне, -я, н.

лапіда́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Сціслы, але выразны, зразумелы.

Л. стыль.

|| наз. лапіда́рнасць, -і, ж.

ла́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Частка паверхні зямлі. 3-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.

2. Тое, што і латка.

Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.

ла́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

1. Месца, якое вылучаецца чым-н. на агульным фоне.

Лапіны сенажаці.

2. Пляма іншага колеру на поўсці жывёлы, пер’і птушкі.

3. Невялікі кавалак зямлі (разм.).

Мець лапіну зямлі.

ла́піць, ла́плю, ла́піш, ла́піць; ла́плены; незак., што (разм.).

Зашываць дзіркі, ставіць латкі на чым-н.

Л. бялізну.

ла́пны гл. лапа.

лапсарда́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Даўнейшы доўгі яўрэйскі сурдут.

лапта́, -ы́, ДМ -пце́, ж.

1. Руская народная гульня ў мяч дзвюма камандамі.

2. Драўляная лапатка, якой б’юць па мячы ў гэтай гульні.

|| прым. лапто́вы, -ая, -ае.

лапу́шнік, -у, м., зб.

Зараснік лопуху.

лапушны́, -а́я, -о́е.

Шыракалісты, падобны на лісце лопуху.

Лапушныя кусцікі лотаці.