Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кінаперасо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (уст.).

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінаплёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Плёнка для кіназдымкаў.

кінапрака́т, -у, Ма́це, м.

Дэманстраванне кінафільмаў на экранах кінатэатраў, клубаў.

|| прым. кінапрака́тны, -ая, -ае.

кінары́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Купля і продаж фільмаў рознымі краінамі.

кінасту́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Кінематаграфічная стужка.

кінатэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатр для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінафікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.

К. сяло.

К. школу.

|| наз. кінафіка́цыя, -і, ж.

кінафі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

К. для дарослых.

кінгсто́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Клапан, што закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна.

|| прым. кінгсто́нны, -ая, -ае.

кіндзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзю́чны, -ая, -ае.