Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

краж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ланцуг невысокіх гор.

Лясісты к.

2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

Дубовы к.

краі́на, -ы, мн. -ы, краі́н, ж.

1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.).

Горная к.

Цёплыя краіны.

2. Дзяржава.

Родная к.

край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.

1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

К. услона.

Наліць вядро да краёў.

2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

Родны к.

Партызанскі к.

К. блакітных азёр.

Яго бачылі ў нашых краях.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Прыморскі к.

Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.

Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.

З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.

Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.

Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).

Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).

Край свету — вельмі далёка.

На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).

Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.

|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.

|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).

К. з’езд.

край², прыназ. з Р (разм.).

Каля, побач (чаго-н.).

К. гасцінца старога.

кра́йнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Крайняя ступень чаго-н., празмернае праяўленне чаго-н.

З адной крайнасці ў другую.

Розныя крайнасці ў думках.

2. перан. Што-н. зусім непадобнае, процілеглае іншаму.

Нездарма кажуць, што крайнасці сыходзяцца.

3. Цяжкае і небяспечнае становішча.

Давесці чалавека да крайнасці.

кра́йне, прысл.

Вельмі, надзвычайна.

К. неабходна ехаць.

кра́йні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

Крайняя хата ў вёсцы.

Крайняя Поўнач.

2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

Крайняя патрэба.

Крайнія меры.

3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, кірункі, палітычныя групоўкі і пад.).

К. лібералізм.

Крайнія погляды.

4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

К. тэрмін.

У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.

Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.

кракавя́к, -а, м.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

кракадзі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай, які водзіцца ў вадаёмах трапічных краін.

|| прым. кракадзі́лавы, -ая, -ае і кракадзі́лаў, -ава.

Кракадзілавая ферма.

Кракадзілава скура.

Кракадзілава пашча.

Кракадзілавы слёзы — пра няшчырае, прытворнае спачуванне.

кракадзі́лавы, -ая, -ае.

1. гл. кракадзіл.

2. Зроблены са скуры кракадзіла.

Кракадзілавая сумка.