кра́йні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.

Крайняя хата ў вёсцы.

Крайняя Поўнач.

2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.

Крайняя патрэба.

Крайнія меры.

3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, кірункі, палітычныя групоўкі і пад.).

К. лібералізм.

Крайнія погляды.

4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).

К. тэрмін.

У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.

Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)