зімо́й, прысл.
У час зімы.
Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).
зімо́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.
Тое, што і зімовішча.
зімо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.
1. гл. зімаваць.
2. Тое, што і зімовішча.
Пабудаваць зімоўку.
зімо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які знаходзіцца дзе-н. на зімоўцы.
Палярныя зімоўшчыкі.
|| ж. зімо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
зірк, у знач. вык. (разм.).
Ужыв. замест дзеясловаў зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.
Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.
зірка́сты і зірка́ты, -ая, -ае (разм.).
1. З вялікімі вачамі; вірлавокі.
2. З вострым зрокам; зоркі.
|| наз. зірка́стасць, -і, ж. і зірка́тасць, -і, ж.
зі́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Кідаць позірк на каго-, што-н., пазіраць.
З. па баках.
|| аднакр. зі́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні і зірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. зі́рканне, -я, н.
зіхатлі́вы, -ая, -ае.
Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.
Зіхатлівае сонца.
Стаяла зіхатлівая раніца.
Зіхатлівая прыгажосць (перан.).
|| наз. зіхатлі́васць, -і, ж.
зіхаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; незак.
Блішчэць, ззяць пералівістым святлом; пералівацца, адбіваючы святло.
Зіхацелі зоркі.
На мокрай траве зіхаціць раса.
У кватэры ўсё зіхаціць ад чысціні (вылучаецца чысцінёй).
|| наз. зіхаце́нне, -я, н.
зія́нне, -я, н.
У мовазнаўстве: збег двух ці больш галосных у слове або на стыку двух слоў, напр.: аэраплан, добра адпачыць.