Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зубі́ла, -а, мн. -ы, -біл і -аў, н.

Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю.

|| прым. зубі́льны, -ая, -ае.

зубі́ць, зублю́, зу́біш, зу́біць; зу́блены; незак. што.

Вастрыць, насякаючы зуб’е.

З. серп.

|| зак. вы́зубіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

зубны́ гл. зуб.

зубо́к, -бка́, м.

1. гл. зуб.

2. мн. -і́, -о́ў. Долька ў галоўцы часнаку.

З. часнаку.

зубр, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх.

2. Пра коснага, кансерватыўна настроенага чалавека.

3. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу (разм., жарт.).

Што гавораць пра гэта зубры навукі?

|| прым. зубро́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і зубры́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

зубрабізо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гібрыд зубра з бізонам.

|| прым. зубрабізо́навы, -ая, -ае.

зубраня́ і зубранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня зубра.

зубро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая скарыстоўваецца для прыгатавання настоек, араматызацыі напіткаў.

2. Гарэлка, настоеная на такой траве.

зубры́ла, -ы, Д -у, Т -ам, м.; Д -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ры́л (разм.).

Той, хто займаецца зубрэннем, бяссэнсавым завучваннем чаго-н.

зубры́ць, зубру́, зу́брыш, зу́брыць; незак., што (разм.).

Завучваць механічна, не ўнікаючы ў сэнс.

З. верш.

|| зак. вы́зубрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і зазубры́ць, -зубру́, -зу́брыш, -зу́брыць; -зу́браны.

|| наз. зубрэ́нне, -я, н.