Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жыве́ц, жыўца́, мн. жыўцы́, жыўцо́ў, м.

Маленькая жывая рыбка, якую чапляюць на кручок, каб злавіць буйную рыбу.

Лавіць на жыўца.

|| прым. жыўцо́вы, -ая, -ае.

жывёла, -ы, мн. -ы, -вёл, ж.

1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца ў адрозненне ад раслін гатовымі арганічнымі злучэннямі.

Тыпы і віды жывёл.

Беспазваночныя жывёлы.

Дзікія жывёлы.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.

Накарміць жывёлу.

3. перан. Пра чалавека, які вызначаецца грубымі, нізкімі паводзінамі, учынкамі і пад. (разм., лаянк.).

|| прым. жывёльны, -ая, -ае.

Ж. свет.

Ж. арганізм.

Жывёльныя пабуджэнні.

жывёла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да жывёлы, напр.: жывёлабоец, жывёлагадовец, жывёлалячэбніца, жывёланарыхтоўка, жывёлапрамысловец.

жывёлаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па жывёлагадоўлі.

жывёлагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Тое, што і жывёлавод.

жывёлагадо́ўля, -і, ж.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая звязана з развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы.

|| прым. жывёлагадо́ўчы, -ая, -ае.

жывёліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і жывёла (у 1 знач.), адна асобная жывёла.

Пазваночная ж.

жывёльны, -ая, -ае.

1. гл. жывёла.

2. Такі, як у жывёл; падсвядомы, чыста фізіялагічны.

Ж. страх.

жыві́льны, -ая, -ае (разм.).

Які жывіць, мацуе сілы.

Жывільныя рэчывы.

|| наз. жыві́льнасць, -і, ж.

жыві́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тое, што прыдае каму-, чаму-н. жывасць, прывабнасць, своеасаблівасць.

Была ў яго свая адметная ж.