Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дружалю́бны, -ая, -ае.

Прыязна настроены.

Д. чалавек.

Дружалюбна (прысл.) гутарылі ўдваіх.

|| наз. дружалю́бнасць, -і, ж.

дру́жба, -ы, ж.

Блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, павазе, супольнасці інтарэсаў.

Даўняя д.

Д. народаў.

дружба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Блізкі, шчыры сябар.

Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі.

|| прым. дружба́цкі, -ая, -ае (разм.).

дру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (уст.).

Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.

Праксэда была за дружку ў Тэклі.

дру́жны, -ая, -ае.

1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.

Д. калектыў.

Дружная сям’я.

2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.

Д. смех.

Дружныя апладысменты.

Дружная вясна.

Дружна (прысл.) узяцца за работу.

|| наз. дру́жнасць, -і, ж.

дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.

Княжацкая д.

2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.

Піянерская д.

Пажарная д.

Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.

дружы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член дружыны.

Дружыннікі князя Ігара.

Дружыннікі сачылі за парадкам у парку.

|| ж. дружы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дружы́ць, дружу́, дру́жыш, дру́жыць; незак. з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім-н.; сябраваць.

Хлопцы дружаць з самага маленства.

Д. з кнігай (перан.). Д. са спортам (перан.).

друз, -у, м.

Раздробленае каменне, цэгла і пад., якія ўжыв. для дарожных або будаўнічых работ.

Машыны вазілі цагляны д.

|| прым. дру́завы, -ая, -ае.

дру́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Маленькі асколак чаго-н.

Разбіць на друзачкі.