Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вітры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітры́нны, -ая, -ае.

віту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (спец.).

Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу.