Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

віславу́хі, -ая, -ае.

З абвіслымі вушамі.

В. сабака.

|| наз. віславу́хасць, -і, ж.

ві́смут, -у, М -муце, м.

Хімічны элемент — крохкі серабрыста-белы метал.

|| прым. ві́смутавы, -ая, -ае.

ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

віст, -а, М -сце, м.

Род карцёжнай гульні.

ві́сус, -а, мн. -ы, -аў, м. (лаянк.).

Свавольнік, гарэза, распуснік.

віся́чы, -ая, -ае.

Прыстасаваны так, каб вісець.

В. замок.

В. мост.