Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бры́дка, прысл.

1. Непрыгожа з выгляду, агідна, пачварна.

2. Непрыстойна, гадка, амаральна, агідна.

Б. паводзіць сябе.

3. безас., у знач. вык. Сорамна.

Як табе не б.

брыдкасло́віць, -сло́ўлю, -сло́віш, -сло́віць; незак.

Ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы.

брыдкасло́ў, -сло́ва, мн. -сло́вы, -сло́ваў, м.

Чалавек, які ўжывае брыдкія словы.

брыдкасло́ўе, -я, н.

Мова, насычаная нецэнзурнымі, непрыстойнымі словамі.

бры́дкі, -ая, -ае.

1. Непрыгожы з выгляду, непрыемны, гадкі.

Б. твар.

Б. настрой.

Б. хлопец.

2. Паганы, ганебны, благі́.

Брыдкія плёткі.

|| наз. бры́дкасць, -і, ж.

брыдо́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Брыда (у 1 знач.).

Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.

2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

3. мн. -ы, -до́т. Агідная істота (пагард.).

Пайшоў вон, б.!

брыдчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім.

брыжы́, -о́ў, адз. брыж, -а́, м.

Вузкая, сабраная ў зборачкі палоска тканіны, якой аздабляюць адзенне і інш.

брыз, -у, м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

брыза́нтны, -ая, -ае (спец.).

Разрыўны, здольны драбіць прадметы пры выбуху.

Б. снарад.