Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брадзі́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., бро́дзіць; незак.

Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.).

Сок бродзіць.

брадзя́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзя́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -дзя́г.

Тое, што і валацуга (у 1 і 2 знач.), бадзяга².

брадні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

Лавіць рыбу брадніком.

бра́згат, -у, М -гаце, м.

Гук, які ўтвараецца пры ўдары металічных прадметаў адзін аб адзін або аб што-н. цвёрдае.

Нарабіць бразгату.

бразгата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́; незак. (разм.).

Часта, дробна бразгаць.

Б. ланцугом.

Б. ключамі.

|| зак. пабразгата́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гачы́.

|| наз. бразгата́нне, -я, н.

бра́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Стукацца.

Нехта бразгаецца ў дзверы.

бра́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым-н. па металічных, шкляных і інш. прадметах.

Б. вёдрамі.

|| зак. пабра́згаць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бра́зганне, -я, н.

бразго́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

бразджа́ць, -джу́, -джы́ш, -джы́ць; -джы́м, -джыце́, -джа́ць; -джы́; незак.

Утвараць дрыготкія гукі.

Шыбы ў вокнах б.

бра́знуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Моцна, з сілай упасці; грымнуцца, грукнуцца.

Б. аб падлогу.