Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

блакі́тнець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер.

Неба блакітнее.

блакі́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Птушка атрада вераб’інападобных з рознакаляровай афарбоўкай пер’я.

блакі́тны, -ая, -ае.

Светла-сіні.

Блакітныя вочы.

Край блакітных азёр.

|| наз. блакі́тнасць, -і, ж.

блакно́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прым. блакно́тны, -ая, -ае.

Блакнотныя лісткі.

бландзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Светлавалосы мужчына.

|| ж. бландзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

бланк, -а, мн. -і, -аў, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

Тэлеграфны б.

|| прым. бла́нкавы, -ая, -ае.

блаславе́нны, -ая, -ае.

Варты падзякі, хвалы, захаплення; шчаслівы, багаты.

Б. час.

Б. край.

блаславі́ць, -слаўлю́, -славі́ш, -славі́ць; -славі́м, -славіце́, -славя́ць; -славёны; зак., каго-што.

1. Перахрысціць са словамі малітвы і пажадаць шчасця.

Б. маладых.

2. З добрым пажаданнем накіраваць на што-н.

Б. на подзвігі.

|| незак. бласлаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. блаславе́нне, -я, н.

блат, -у, М бла́це, м. (разм.).

Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карыслівых інтарэсах.

Купіць па блаце.