Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́сасць гл. ласы.

ласёвы гл. лось.

ласі́на, -ы, ж.

1. Вырабленая скура лася.

2. Мяса лася як ежа.

Вяленая л.

ласі́навы, -ая, -ае.

Зроблены з ласіны (у 1 знач.).

Ласінавая куртка.

ласі́ны, -ая, -ае.

1. гл. лось.

2. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Шчыльна аблягаючыя штаны з ласінай скуры як частка параднай формы некаторых палкоў старой рускай арміі (уст.).

Кірасіры ў ласінах.

3. толькі мн. (ласі́ны, -сі́н). Вузкія штаны да шчыкалаткі з сінтэтычнай эластычнай тканіны, якія абцягваюць ногі.

Дзяўчына ў бліскучых ружовых ласінах.

ласі́ха, -і, ДМі́се, мн. -і, -сі́х, ж.

Самка лася.

ла́сіца, -ы, мн. -ы, -сіц, ж.

1. Тое, што і ласка².

2. Тое, што і ласіха.

ла́ска¹, -і, ДМ ла́сцы, ж.

1. Выражэнне любові, пяшчоты; цёплыя адносіны да каго-н.

Мацярынская л.

2. Ветлівасць, далікатнае абыходжанне, прыхільнасць, лагоднасць, спагада.

Выхавацелі інтэрната імкнуцца ахінуць ласкай і клопатам кожнае дзіця.

Быць у ласцы (разм.) — карыстацца павагай, давер’ем.

Дзякуй за ласку — шчыра дзякую.

Зрабіць ласку — аказаць паслугу.

Калі ласка — ветлівы зварот, ветлівая просьба або пабуджэнне.

Увайсці (убіцца) у ласку (разм.) — набыць чыю-н. прыхільнасць.

ла́ска², -і, ДМ ла́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

ла́скавы, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны.

Ласкавае дзіця.

Л. позірк.

2. перан. Мяккі, лагодны.

Л. вецер

|| наз. ла́скавасць, -і, ж.