Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яхтсме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца парусным спортам.

|| ж. яхтсме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. яхтсме́нскі, -ая, -ае.

яхт-клу́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам.

|| прым. яхт-клу́баўскі, -ая, -ае.

яць, -я, м.

Назва літары «Ѣ», што абазначала ў старажытнасці асаблівы гук, які пазней супаў з «е».

На яць (разм., жарт.) — вельмі добра, як патрабуецца.

Выканаць што-н. на яць.

я́частва, -а, н. (разм., іран.).

Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму.

ячме́нь¹, -ю, м.

Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.

|| прым. ячме́нны, -ая, -ае і я́чны, -ая, -ае.

Ячменная (і ячная) мука.

ячме́нь², -ю, м.

Гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

я́чнішча, -а, н.

Поле, з якога сабралі ячмень¹.

ячэ́істы, -ая, -ае.

3 мноствам ячэек (у 1 знач.); наздраваты.

Я. бетон.

|| наз. ячэ́істасць, -і, ж.

ячэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэ́ек, ж.

1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).

Ячэйка сотаў.

2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

Сям’я — пярвічная я. грамадства.

Падпольная я.

3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).

Агнявая я.

|| прым. ячэ́йкавы, -ая, -ае.

я́шма, -ы, ж.

Горная асадкавая парода чырвонага, зялёнага або шэрага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і для вырабу мастацкіх рэчаў).

Шкатулка з яшмы.

|| прым. я́шмавы, -ая, -ае.