Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крупе́ня, -і, ж.

Тое, што і крупнік.

крупі́на, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.

Асобнае зерне круп.

Крупіна за крупінай ганяецца з дубінай (разм., жарт.) — пра вельмі рэдкую страву.

|| памянш. крупі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

крупі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. крупіна.

2. Дробная часцінка чаго-н.

К. снегу.

3. перан. Вельмі малая колькасць чаго-н.

Хоць бы к. надзеі.

Ні крупінкі праўды.

кру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. зб. Здробненае ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў гатунковую муку.

2. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі.

кру́пнік, -у, м.

Крупяны суп, крупеня.

крупо́зны гл. круп.

крупча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Кабан, хворы на трыхінелёз.

крупча́сты, -ая, -ае.

Які складаецца з крупінак, з дробных часцінак.

К. мёд.

крупча́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Самы высокі гатунак пшанічнай мукі.

кру́пы, круп.

1. Прадукт харчавання з цэлых або сечаных зярнят розных культур.

Грэчневыя к.

Зварыць кашу з манных круп.

2. перан. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят.

|| памянш. кру́пкі, -пак.

|| прым. крупяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).