Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзя́дзькаў, -кава.

Які належыць дзядзьку.

Дзядзькава хата.

дзя́дзя, -і, мн. -і, -яў, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.

дзядо́ўнік, -у, м.

Каліўе, зараснік дзядоў².

дзядо́ўскі гл. дзе́даўскі.

дзяды́, -о́ў.

1. Людзі, якія жылі раней, продкі.

Д. і прадзеды нашы.

2. (з вялікай літары). Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад.

Восеньскія Д.

дзяды́, -о́ў, адз. дзед, -а, М дзе́дзе, м.

1. Пустазелле з калючым лісцем і сцяблом, з лілавата-чырвоным суквеццем; бадзяк.

2. Пустазелле з шырокім лісцем і ўчэпістымі суквеццямі; лопух.

На штаны начаплялася дзядоў.

дзяжа́, -ы́, мн. дзе́жы і (з ліч. 2, 3, 4) дзяжы́, дзеж, ж.

Вялікая дзежка для заквашвання цеста на хлеб.

Хлебная д.

дзяжу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Памяшканне, пакой для дзяжурства.

дзяжу́рны, -ая, -ае.

1. Які выконвае пэўныя абавязкі ў парадку чаргі.

Д. ўрач.

2. Які працуе ў час адпачынку іншых падобных устаноў.

Дзяжурная аптэка.

Д. магазін.

3. у знач. наз. дзяжу́рны, -ага, м., дзяжу́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Асоба, якая дзяжурыць.

Д. па кухні.

4. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.

Дзяжурная страва ў рэстаране.

Дзяжурныя цытаты.

дзяжу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. Выконваць па чарзе якія-н. абавязкі.

Д. па вакзале.

Д. ля склада.

2. Неадлучна прысутнічаць пры кім-, чым-н.

Д. ля пасцелі хворага.

|| наз. дзяжу́рства, -а, н.