яўрэ́і, -яў, адз. -э́й, -я, м.
1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.
2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.
|| ж. яўрэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -рэ́ек.
|| прым. яўрэ́йскі, -ая, -ае.
яфрэ́йтар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне.
|| прым. яфрэ́йтарскі, -ая, -ае.
я́хант, -у, М -нце, м.
Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.
|| прым. я́хантавы, -ая, -ае.
яхі́дна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.
2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.
3. перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.).
яхі́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго-н.
|| зак. з’яхі́днічаць, -аю, -аеш, -ае.
яхі́дны, -ая, -ае.
Каварны, з’едлівы.
Я. чалавек.
Я. позірк.
|| наз. яхі́днасць, -і, ж.
яхі́дства, -а, н.
Злосць, з’едлівасць, каварства.
я́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.
Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку).
|| наз. я́хканне, -я, н.
яхт... і яхт-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр.: яхт-клуб, яхтсмен.
я́хта, -ы, ДМ я́хце, мн. -ы, -аў, ж.
1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка.
Гоначная я.
2. Невялікае судна для прагулак, спорту.
Маторная я.
|| прым. я́хтавы, -ая, -ае.