ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.
Ш. у гушчар.
2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.
Дрэва шаснула на зямлю.
3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.
Ш. палкай па дошцы.
Ш. нажом па мясе.
Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.
Шаснула куля над галовамі.
4. Утварыць шоргат, глухі шум.
Нешта шаснула ў кустах.
шаставі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Спартсмен, які займаецца скачкамі з шастом.
шаста́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Сярэбраная манета ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім вартасцю ў шэсць грошаў.
|| прым. шаста́чны, -ая, -ае.
ша́стаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Утвараць лёгкі шум, шоргат.
Шастае дождж па даху.
Ш. сенам.
2. Біць з шумам (разм.).
Ш. дубцом па нагах.
3. Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай што-н. выгледзець, украсці і пад. (разм.).
Ш. па лесе.
Не трэба ш. дзе не след.
4. што. Рэзаць (разм.).
Ш. сала нажом.
|| наз. ша́станне, -я, н.
шасце́рневы гл. шасцярня².
шасцерыко́вы гл. шасцярык.
шасцёра, -цяры́х, -цяры́м, -цяры́мі, ліч. зб.
1. 3 назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў з асабовымі займеннікамі мн. л. і без залежнага слова: колькасць шэсць.
Ш. хлопцаў.
Ш. сірот.
Нас было ш.: тры хлопцы і тры дзяўчыны.
Ш. свіней.
Тыя ш. ўжо пайшлі.
Шасцярым прапаноўвалі.
2. 3 назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць шэсць.
Ш. дзяцей.
Ш. звяркоў.
3. звычайна
Н і В.
З множналікавымі назоўнікамі: шэсць прадметаў. Ш. сутак.
Ш. калёс.
Ш. нажніц.
4. звычайна
Н і В.
З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: шэсць пар. Ш. шкарпэтак.
Ш. туфель.
шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
6.
2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).
Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
4. Дэталь у малатарні; шасцярня².
|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).