Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

плот, -а, М пло́це, мн. платы́, -о́ў, м.

Агароджа, пераважна з жэрдак.

|| прым. пло́тавы, -ая, -ае.

пло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых.

|| памянш. пло́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

плоў, пло́ву, м.

Усходняя страва, прыгатаваная з варанага ў барановым тлушчы рысу з прыправай.

плоць, -і, ж. (уст.).

Тое, што і цела (у 2 знач.).

Плоць і кроў каго, чыя або плоць ад плоці чыёй (высок.) — чыё-н. роднае дзіця, тварэнне.

пло́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Частка плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай або крывой лініяй.

П. чатырохвугольніка.

2. Незабудаванае вялікае і роўнае месца (у горадзе, вёсцы), ад якога звычайна разыходзяцца ў розныя бакі вуліцы.

П.

Перамогі ў Мінску.

3. Прастора, памяшканне, прызначаныя для якіх-н. мэт.

П. пад азімыя культуры.

Жылая п.

плуг, -а, М плу́зе, мн. плугі́, -о́ў, м.

Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным лемяшом і адвалам для ворыва.

Запрэгчы каня ў п.

|| памянш. плужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. плугавы́, -а́я, -о́е.

плутакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прадстаўнік найбольш багатай вярхушкі ў плутакратычнай дзяржаве.

плутакра́тыя, -і, ж. (кніжн.).

Палітычнае панаванне, улада багатых.

Рымская п.

|| прым. плутакраты́чны, -ая, -ае.

плыве́ц, плыўца́, мн. плыўцы́, плыўцо́ў, м.

Спартсмен, які займаецца плаваннем, а таксама той, хто плавае, умее плаваць.

Добры п.

|| ж. плыўчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

плыву́н, -у́, м.

Глеісты, пясчаны ці суглінкавы слой падглебы, насычаны вадой і таму здольны расплывацца.

|| прым. плыву́нны, -ая, -ае.