Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

летуце́нны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да летуцення, звязаны з летуценнем.

Летуценная ўсмешка.

2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны.

Летуценнае шчасце.

|| наз. летуце́ннасць, -і, ж.

летуце́ць, -тучу́, -ту́ціш, -ту́ціць; -ту́цім, -ту́ціце́, -ту́ця́ць; -туці́; незак.

Аддавацца марам, марыць.

Л. аб шчаслівых днях дзяцінства.

|| наз. летуце́нне, -я, н.

леў¹, ільва́ і (пасля галосных) льва, мн. ільвы́ і (пасля галосных) львы, ільво́ў (льво́ў), м.

1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю (і пышнай грывай у самцоў).

Рык ільва.

2. перан. Той, хто вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай.

Марскі леў — жывёліна сямейства вушастых цюленяў.

Ільвіная доля — самая большая частка чаго-н.

|| прым. ільві́ны і (пасля галосных) льві́ны, -ая, -ае.

Ільвіны зеў (назва кветкі).

леў², ле́ва, мн. ле́вы, ле́ваў, м.

Грашовая адзінка ў Балгарыі.

леўрэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікі пакаёвы сабачка з пароды хартоў.

|| прым. леўрэ́тачны, -ая, -ае.

ле́цішча, -а, мн. -ы, ле́цішч і -аў, н.

Тое, што і дача¹.

Правесці выхадныя на лецішчы.

ле́шка гл. ляха.

лешч, ляшча́, мн. ляшчы́, ляшчо́ў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам.

|| прым. ляшчо́вы, -ая, -ае.

ле́я¹ гл. леі.

ле́я², -і, ж. і лей, -я, м., мн. ле́і, ле́яў.

Грашовая адзінка Румыніі і Малдовы.