Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кішачнапо́ласцевыя, -ых.

Назва аднаго з найбольш прымітыўных тыпаў мнагаклетачных беспазваночных жывёлін, у якіх поласць выконвае функцыі кішэчніка (медузы, паліпы і інш.).

кі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

Пажарная к.

Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

Кішкі марш іграюць (разм., жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кі́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

кішла́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паселішча вясковага тыпу ў Сярэдняй Азіі.

|| прым. кішла́чны, -ая, -ае.

кішма́, прысл.

У выразе: кішма кішэць (разм.) — пра суцэльную масу: кішэць.

кішмі́ш, -у, м.

Гатунак салодкага вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.

|| прым. кішмі́шны, -ая, -ае.

кішэ́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Кішэнны злодзей.

Нечакана злавілі кішэнніка.

кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.

Сукенка з кішэнямі.

Ушыць кішэні.

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спец.).

К. тоўстай кішкі.

Біць па кішэні — уводзіць у выдаткі.

За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.

Набіць кішэнь — нажыцца.

Не па кішэні каму — надта дорага.

Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.

|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.

Кішэнныя грошы.

Кішэнныя расходы.

К. злодзей.

кішэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́ць, незак.

1. Мітусліва рухацца ў розных напрамках (пра вялікую колькасць каго-н.).

Мільёны пчол кішаць на канюшыне.

2. кім. Быць перапоўненым мноствам жывых рухавых істот.

Базарная плошча кішэла народам.

кішэ́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка стрававальнай сістэмы чалавека і жывёл, якая пачынаецца за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай; сукупнасць кішак.

кіяскёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадавец у кіёску.

|| ж. кіяскёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).