Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шархе́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Вузкі рубанак з паўкруглым лязом для першаснай грубай апрацоўкі драўніны.

|| прым. шархе́бельны, -ая, -ае.

шарша́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тоўстая і доўгая іголка.

Сшываць пасак шаршаткай.

|| прым. шарша́тачны, -ая, -ае.

ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. шар.

2. Састаўны элемент крыві.

Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.

ша́рыкавы, -ая, -ае.

Забяспечаны прыстасаваннем у выглядзе шарыка, з шарыкамі.

Ш. падшыпнік.

Шарыкавая ручка.

шарыкападшы́пнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шарыкавы падшыпнік.

|| прым. шарыкападшы́пнікавы, -ая, -ае.

шарыя́т, -у, М -рыя́це, м.

Звод мусульманскіх рэлігійных, юрыдычных, бытавых правіл, заснаваных на Каране.

шарэ́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -рэ́нг і -аў, ж.

Ваенны строй, у якім людзі стаяць адзін каля аднаго на адной лініі.

Выстраіцца ў дзве шарэнгі.

Першая ш.

|| прым. шарэ́нгавы, -ая, -ае.

шарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.

1. Станавіцца шэрым, шарэйшым.

2. Віднецца (пра што-н. шэрае).

3. безас. Світаць або змяркацца.

|| зак. пашарэ́ць, -э́е (да 1 і 3 знач.).

шасі́, нескл., н. (спец.).

1. Рама ці аснова розных машын, механізмаў і ўстановак.

2. Частка самалёта, прызначаная для руху яго па аэрадроме, для ўзлёту і пасадкі.

Падняць ш.

Выпусціць ш.

шасна́ццаць, -і, ліч. кольк. Лік і колькасць 16.

|| парадк. шасна́ццаты, -ая, -ае.