Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

інтэрве́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік інтэрвенцыі.

|| прым. інтэрве́нцкі, -ая, -ае.

інтэрве́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Агрэсіўнае ўмяшанне адной або некалькіх дзяржаў, звычайна ўзброенае, ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.

|| прым. інтэрвенцы́йны, -ая, -ае і інтэрвенцыяні́сцкі, -ая, -ае.

Інтэрвенцыйныя войскі.

Інтэрвенцыянісцкія намеры.

інтэрв’ю́, нескл., н.

Прызначаная для распаўсюджвання ў СМІ гутарка з якой-н. асобай.

Браць і.

Даваць і.

інтэрв’юе́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто бярэ інтэрв’ю.

інтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Узяць (браць) у каго-н. інтэрв’ю.

І. пісьменніка.

|| зак. таксама праінтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

інтэр’е́р, -а, м. (спец.).

Унутраная прастора будынка, памяшкання, а таксама яго архітэктурнае і мастацкае афармленне.

Афармленне інтэр’ера.

інтэрме́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якая выконваецца паміж актамі драматычнага або опернага твора.

інтэрме́цца, нескл., н. (спец.).

Невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, якая выконваецца аркестрам паміж асобнымі часткамі оперы, а таксама самастойная музычная п’еса.

інтэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач, які праходзіць навучанне ў інтэрнатуры.

інтэрна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для пражывання навучэнцаў пры навучальнай установе.

І. ліцэя.

Студэнцкі і.

2. Памяшканне для пражывання асоб, якія працуюць на пэўным прадпрыемстве і не маюць уласнага жылля.

Жыць у заводскім інтэрнаце.

3. Стацыянарная ўстанова спецыяльнага ўтрымання хворых, інвалідаў, састарэлых і інш.

Псіханеўралагічны і.

4. Школа, у якой вучні жывуць і знаходзяцца на частковым дзяржаўным забеспячэнні.

Вучыцца ў інтэрнаце.

Школа-інтэрнат — навучальная ўстанова, дзе дзеці жывуць і вучацца.

|| прым. інтэрна́цкі, -ая, -ае.