інтэрна́т, -а,
1. Памяшканне для пражывання навучэнцаў пры навучальнай установе.
2. Памяшканне для пражывання асоб, якія працуюць на пэўным прадпрыемстве і не маюць уласнага жылля.
3. Стацыянарная ўстанова спецыяльнага ўтрымання хворых, інвалідаў, састарэлых і
4. Школа, у якой вучні жывуць і знаходзяцца на частковым дзяржаўным забеспячэнні.
Школа-інтэрнат — навучальная ўстанова, дзе дзеці жывуць і вучацца.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)