Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ярмо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Маленькая мяккая круглая шапачка без аколышка.

я́рус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рад гарызантальнага размяшчэння прадметаў адзін над другім.

Дошкі складзены ў пяць ярусаў.

2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале.

Ложа другога яруса.

3. Рыбалоўная снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з кручкамі (спец.).

4. Пласт зямной кары (спец.).

|| прым. я́русны, -ая, -ае.

ярчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Станавіцца больш яркім, ззяць, зіхацець.

Зоркі ярчэюць у цемры.

Зрок ярчэе (перан.: становіцца больш выразным).

|| зак. паярчэ́ць, -э́е.

яршо́вы гл. ёрш.

яршы́сты, -ая, -ае.

1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).

Яршыстыя бровы.

2. перан. Няўступчывы, задзірысты.

Я. хлопец.

|| наз. яршы́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

яршы́цца, -шу́ся, -шы́шся, -шы́цца; -шы́мся, -шыце́ся, -ша́цца; незак. (разм.).

Станавіцца яршыстым (у 2 знач.), задзірлівым, праяўляць гарачнасць.

У густым голлі грушы яршыліся вераб’і.

ярына́, -ы́, ж.

Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы.

Пасеяць ярыну.

я́рысты, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю яроў, пасечаны ярамі.

Ярыстая мясцовасць.

|| наз. я́рыстасць, -і, ж.

я́рыца, -ы, ж.

Яравое жыта.

ярэ́мны гл. ярмо.