Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лесару́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу.

|| прым. лесару́бскі, -ая, -ае.

лесару́бны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да лесаруба.

Лесарубная брыгада.

2. Які прызначаецца, служыць для валкі лесу, мае адносіны да яе.

Л. інструмент.

лесасе́ка, -і, ДМе́цы, мн. -і, -се́к, ж.

Участак высечанага лесу або прызначаны для высечкі.

|| прым. лесасе́чны, -ая, -ае.

лесаспла́ў, -ла́ву, м.

Сплаў лесу (у 2 знач.).

|| прым. лесаспла́ўны, -ая, -ае.

лесастэ́п, -у, м.

Прыродная пераходная зона паміж стэпам і лесам.

|| прым. лесастэ́павы, -ая, -ае.

лесату́ндра, -ы, ж.

Прыродная пераходная зона паміж лесам і тундрай.

|| прым. лесату́ндравы, -ая, -ае.

ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.

Пажарная л.

2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.

3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).

Іерархічная л.

|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.

ле́скі, -сак.

Лёгкая пераносная або падвесная лесвіца; тое, што і драбіны (у 1 знач.).

лесніко́ўна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

Дачка лесніка.

лесніко́ўскі, -ая, -ае.

Звязаны з асаблівасцямі працы лесніка, прызначаны для яго працы.

Л. абавязак.

|| наз. лесніко́ўства, -а, н.