Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кіслі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; кі́слены; незак., што.

Рабіць кіслым.

К. боршч.

кісло́тнасць, -і, ж.

Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н.

К. глебы.

Павышаная к. страўнікавага соку.

кісло́тны гл. кіслата.

кі́слы, -ая, -ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін.

К. яблык.

К. сок.

2. Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем.

Кіслае малако.

Кіслая капуста.

3. перан. Які выражае незадаволенасць; паніклы (разм.).

К. настрой.

К. выраз твару.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спец.).

Кіслая глеба.

|| наз. кіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

кісля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., пагард.).

Тое, што і кісляціна (у 2 знач.).

кісля́ціна, -ы, ж. (разм.).

1. Што-н. вельмі кіслае.

Не сліва, а к.

2. перан. Вялы, нудны чалавек.

кі́снуць, -ну, -неш, -не; кіс, кі́сла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца кіслым ад браджэння.

Смятана кісне ў цёплым месцы.

2. перан. Быць паніклым, вялым (разм.).

Не к. трэба, а сур’ёзна займацца чым-н. цікавым.

|| зак. пракі́снуць, -не; -кіс, -сла (да 1 знач.).

кіста́, -ы́, ДМ -сце́, мн. кісты́, кіст і кістаў, ж. (спец.).

Пухліна, звычайна напоўненая вадкай масай.

|| прым. кісто́зны, -ая, -ае (спец.).

кісце́нь, -цяня́, мн. -цяні́, -цянёў, м.

Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку.

Разбойнік з кісцянём.

кісць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Частка рукі, якая складаецца з запясця, пясці і пальцаў.

|| прым. кі́сцевы, -ая, -ае (спец.).

Кісцевое раненне.