Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

віско́за, -ы, ж.

1. Студзяністая клейкая цэлюлозная маса, з якой вырабляецца штучны шоўк, цэлафан і пад.

2. Штучны шоўк.

|| прым. віско́зны, -ая, -ае.

Віскознае валакно.

віславу́хі, -ая, -ае.

З абвіслымі вушамі.

В. сабака.

|| наз. віславу́хасць, -і, ж.

ві́смут, -у, М -муце, м.

Хімічны элемент — крохкі серабрыста-белы метал.

|| прым. ві́смутавы, -ая, -ае.

ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

віст, -а, М -сце, м.

Род карцёжнай гульні.

ві́сус, -а, мн. -ы, -аў, м. (лаянк.).

Свавольнік, гарэза, распуснік.

віся́чы, -ая, -ае.

Прыстасаваны так, каб вісець.

В. замок.

В. мост.

віта́льны, -ая, -ае.

Звязаны з прывітаннем.

В. паклон.

В. жэст.

вітамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнай жыццядзейнасці жывых арганізмаў, а таксама прэпарат, які ўтрымлівае такія рэчывы.

|| прым. вітамі́нны, -ая, -ае, вітамі́навы, -ая, -ае і вітаміно́зны, -ая, -ае.

Вітамінная (вітамінавая) лабараторыя.

Вітамінозны тлушч.

віта́нне, -я, н.

1. гл. вітацца, вітаць.

2. мн. -і, -яў. Прывітанне.

Слаць в.

|| прым. віта́льны, -ая, -ае.

В. паклон.