племянны́, -а́я, -о́е.
1. гл. племя.
Племянныя мовы.
2. Пародзісты, чыстакроўны.
Племянная жывёла.
П. бык (пакінуты для прадаўжэння пароды).
плена́рны, -ая, -ае.
Які адбываецца пры ўдзеле ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа, якой-н. арганізацыі і пад.
Пленарнае пасяджэнне.
пле́нум, -а, мн. -ы, -аў, м.
Сход у поўным саставе членаў выбарнага органа якой-н. арганізацыі.
Закрыты п.
П. праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пленум Вярхоўнага суда.
пле́снець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее і плясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.
Пакрывацца плесняй.
|| зак. запле́снець, -ее, заплясне́ць, -е́е, спле́снець, -ее і сплясне́ць, -е́е.
пле́сня, -і, ж.
Мікраскапічныя грыбкі, якія збіраюцца ў выглядзе пушыстага налёту розных колераў на чым-н. гніючым, сырым.
Сцены старога памяшкання пакрыты плесняй.
П. мяшчанства (перан.).
|| прым. пле́сневы, -ая, -ае.
П. налёт.
пле́сці, пляту́, пляце́ш, пляце́; пляцём, плецяце́, пляту́ць; плёў, пляла́, -ло́; пляці́; пле́цены; незак., што.
1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і пад.), злучаць у адно цэлае, вырабляць.
П. кошык.
П. вянок.
2. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, узводзіць паклёп, нагаворваць (разм.).
П. інтрыгі.
П. бязглуздзіцу.
На гэту жанчыну рознае плялі.
|| зак. спле́сці, спляту́, спляце́ш, спляце́; спляцём, сплецяце́, спляту́ць; сплёў, спляла́, -ло́; спляці́; спле́цены.
|| наз. пляце́нне, -я, н.
пле́сціся, пляту́ся, пляце́шся, пляце́цца; пляцёмся, плецяце́ся, пляту́цца; плёўся, пляла́ся, -ло́ся; пляці́ся; незак. (разм.).
Ісці павольна, ледзь перастаўляючы ногі.
Конік ледзь плёўся ад стомы.
пле́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, пле́вак, ж.
1. Тонкая абалонка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці.
Сажалка пакрылася плеўкай.
2. Перапонка.
Пальцы задніх ног у баброў злучаны плеўкай.
3. Тонкі пласт чаго-н.
П. туману.
|| прым. пле́ўкавы, -ая, -ае.
пле́ўра, -ы, ж.
Абалонка, якая пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці ў вышэйшых хрыбетных жывёл і чалавека.
|| прым. плеўра́льны, -ая, -ае.
плеўры́т, -у, М -ры́це, м.
Запаленне плеўры.
|| прым. плеўры́тны, -ая, -ае.