Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лесанарыхто́ўкі, -то́вак, адз.о́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Нарыхтоўка лясных матэрыялаў.

|| прым. лесанарыхто́ўчы, -ая, -ае.

лесанасаджэ́нне, -я, н.

1. Штучнае развядзенне лясоў.

2. мн. -і, -яў. Участак штучна насаджанага лесу.

лесапаласа́ і лесапало́са, -ы́, мн.о́сы і (з ліч. 2, 3, 4) -ласы́, -ло́с, ж.

Паласа лясных насаджэнняў.

Ахоўная л.

лесапа́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Лясны масіў, які знаходзіцца ў зялёнай зоне гарадоў і выкарыстоўваецца як парк.

|| прым. лесапа́ркавы, -ая, -ае.

лесапі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Тое, што і лесапільня.

лесапі́льны, -ая, -ае.

1. Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў.

Л. завод.

2. Які прызначаны для распілоўкі лесу.

лесапі́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Лесапільны завод.

лесапрамысло́васць, -і, ж.

Лясная прамысловасць.

|| прым. лесапрамысло́вы, -ая, -ае.

лесапрамысло́вец, -ло́ўца, мн.о́ўцы, -ло́ўцаў, м.

Прадпрыемец у галіне лясной прамысловасці.

лесараспрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Высечка і нарыхтоўка лесу (у 2 знач.), а таксама месца, дзе вядуцца такія работы.

|| прым. лесараспрацо́ўчы, -ая, -ае.