Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. лакіраваць.

2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

Прыгожая л.

лакіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па лакіроўцы (у 1 знач.).

2. перан. Пра таго, хто прыхарошвае што-н.

|| ж. лакіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. лакіро́ўшчыцкі, -ая, -ае.

ла́кмус, -у, м. (спец.).

Фарбавальнае рэчыва, якое змяняе колер насычанай ім паперы пад дзеяннем кіслот на чырвоны, а пад дзеяннем шчолачаў — на сіні колер.

|| прым. ла́кмусавы, -ая, -ае.

Лакмусавая папера — папера, пакрытая лакмусам.

Лакмусавая паперка — сродак выяўлення, праверкі адносін паміж кім-н. і інш.

лакры́ца, -ы, ж. і лакры́чнік, -у, м.

Шматгадовая расліна сямейства бабовых, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прым. лакры́чны, -ая, -ае.

лакта́цыя, -і, ж. (спец.).

Працэс утварэння, назапашвання і перыядычнага выдзялення малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прым. лактацы́йны, -ая, -ае.

Л. перыяд.

лаку́на, -ы, мн. -ы, -ку́н, ж. (спец.).

1. Прагал, прапушчанае месца ў якім-н. тэксце.

2. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

лакцявы́ гл. локаць.

ла́ма¹, -ы, мн. -ы, лам, ж.

Паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывёліна сямейства вярблюдаў з каштоўнай шэрсцю.

ла́ма², -ы, мн. -ы, -аў, м.

Будыйскі манах.

ламаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Перавозчык цяжкіх грузаў (разм.).

Л. прывёз дровы.

2. Парода дужых коней, на якіх перавозяць вялікі груз.