дружба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Блізкі, шчыры сябар.
Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі.
|| прым. дружба́цкі, -ая, -ае (разм.).
дру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (уст.).
Сяброўка маладой у час вясельнага абраду.
Праксэда была за дружку ў Тэклі.
дру́жны, -ая, -ае.
1. Звязаны дружбай, узаемнай дапамогай, выручкай.
Д. калектыў.
Дружная сям’я.
2. Які адбываецца адначасова, сумесна, бурна.
Д. смех.
Дружныя апладысменты.
Дружная вясна.
Дружна (прысл.) узяцца за работу.
|| наз. дру́жнасць, -і, ж.
дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.
1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.
Княжацкая д.
2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.
Піянерская д.
Пажарная д.
○
Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.
|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.
дружы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Член дружыны.
Дружыннікі князя Ігара.
Дружыннікі сачылі за парадкам у парку.
|| ж. дружы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
дружы́ць, дружу́, дру́жыш, дру́жыць; незак. з кім і без дап.
Быць у дружбе з кім-н.; сябраваць.
Хлопцы дружаць з самага маленства.
Д. з кнігай (перан.). Д. са спортам (перан.).
друз, -у, м.
Раздробленае каменне, цэгла і пад., якія ўжыв. для дарожных або будаўнічых работ.
Машыны вазілі цагляны д.
|| прым. дру́завы, -ая, -ае.
дру́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).
Маленькі асколак чаго-н.
Разбіць на друзачкі.
дру́злы, -ая, -ае.
Пазбаўлены пругкасці, рыхлы, вялы.
Друзлыя мышцы.
Друзлае цела.
|| наз. дру́зласць, -і, ж.
дру́знуць, -ну, -неш, -не; друз, -зла; -ні; незак. (разм.).
Станавіцца друзлым.
Мышцы пачалі д.
Скура друзне.
|| зак. адру́знуць, -ну, -неш, -не; адру́з, -зла; -ні.