Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

роўнавялі́кі, -ая, -ае.

У матэматыцы: роўны па плошчы або аб’ёме.

Роўнавялікія фігуры.

роўнастаро́нні, -яя, -яе.

Які мае роўныя стораны.

Р. трохвугольнік.

ро́ўнасць, -і, ж.

1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.

Гаворка раптам страціла р.

Палявая р.

2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).

Р. сіл.

3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.

Р. народаў і нацый.

4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.

Знак роўнасці (=).

Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).

ро́ўніца, -ы, ж.

1. Пасма валакна, злёгку скручаная, якая ідзе на выраб пражы (спец.).

2. Тое, што і раўня (разм.).

Ёй няма роўніцы ў танцах.

|| прым. ро́ўнічны, -ая, -ае (да 1 знач.).

ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

ро́ўнядзь, -і, ж.

Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.

Снежная р. палёў.

Люстраная р. азёр.

ро́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Пра свінню: утвараць характэрныя адрывістыя гукі.

|| аднакр. ро́хкнуць, -не і ро́хнуць, -не.

|| наз. ро́хканне, -я, н.

ро́шчына, -ы, ж.

1. Негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць.

2. Цэментны, будаўнічы раствор.

|| прым. ро́шчынны, -ая, -ае.