Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

плашч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны.

|| прым. плашчо́вы, -ая, -ае.

плашча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і плашка (у 1 знач.).

2. Плоскі бок чаго-н.

плашчані́ца, -ы, ж.

Пакрывала ў выглядзе кавалка палатна з адбіткам цела Хрыста ў труне.

плашч-пала́тка, плашч-пала́ткі, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Непрамакальная накідка, якая можа служыць і плашчом і палаткай.

плода... (а таксама плада...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр.: плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;

2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр.: плодавыганяльны, плодавыгнанне.