Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду.

|| прым. кі́ркавы, -ая, -ае.

кірма́ш, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Вялікі продаж тавараў, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай.

Вясенні Лейпцыгскі к.

2. перан. Шумнае, ажыўленае зборышча людзей (разм.).

|| прым. кірмашо́вы, -ая, -ае.

кірмашо́вец, -шо́ўца, мн.о́ўцы, -шо́ўцаў, м.

Удзельнік кірмашу.

кіро́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто кіруе аўтамабілем або іншым транспартным сродкам.

К. тралейбуса.

кі́рпа, -ы, мн. -ы, кірп і -аў, ж. (разм.).

Пра кароткі і задраны ўгору нос.

кірпано́сы, -ая, -ае.

3 кароткім і задраным носам.

Кірпаносая дзяўчынка.

|| наз. кірпано́сасць, -і, ж.

кірпа́ты, -ая, -ае.

1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

2. Тое, што і кірпаносы.

|| наз. кірпа́тасць, -і, ж.

кіру́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Узяты напрамак куды-н.

Эшалон узяў к. на ўсход.

2. перан., чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.

К. ваеннай палітыкі.

Гаворка ішла ў розных кірунках.

3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.

Літаратурныя кірункі.

кіру́ючы, -ая, -ае.

1. Такі, якому належыць кіраўніцтва (у 1 знач.), які кіруе, дае прынцыповыя ўказанні.

К. цэнтр.

2. Такі, якім трэба кіравацца.

Кіруючыя ўказанні.

кі́рха, -і, ДМ -рсе, мн. -і, кірх і -аў, ж.

Лютэранская царква.