Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

віра́ж², -у, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць аддрукаваны фатаграфічны здымак для надання яму пэўнага колеру.

|| прым. віра́жны, -ая, -ае.

вірлаво́кі, -ая, -ае.

З вялікімі лупатымі вачамі.

|| наз. вірлаво́касць, -і, ж.

вірлі́вы, -ая, -ае.

Бурлівы, бурны, неспакойны.

В. паток.

Вірлівая маладосць (перан.).

|| наз. вірлі́васць, -і, ж.

віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. гл. вір.

2. Прылада для звівання нітак у клубок.

віртуо́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто дасканала валодае тэхнікай свайго мастацтва, а таксама наогул сваёй справы.

віртуо́зны, -ая, -ае.

Уласцівы віртуозу, тэхнічна дасканалы.

Віртуознае выкананне.

|| наз. віртуо́знасць, -і, ж.

ві́рус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Найдрабнейшая няклетачная часціца, што размнажаецца ў жывых клетках і выклікае заразнае захворванне.

В. шаленства.

В. індывідуалізму (перан.).

2. У інфарматыцы: спецыяльная праграма, якая выклікае непаладкі ў рабоце камп’ютара.

|| прым. ві́русны, -ая, -ае.

В. грып.

вірусало́гія, -і, ж.

Раздзел мікрабіялогіі, які вывучае вірусы.

|| прым. вірусалагі́чны, -ая, -ае.

віры́сты, -ая, -ае.

У якім многа віроў.

Вірыстая рака.

|| наз. віры́стасць, -і, ж.

віры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.

1. Круціцца, утвараць віры (пра ваду).

Вада вірылася вакол вярбы.

2. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці, бесперапыннай чарадой.

Думкі вірацца ў галаве.