Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.).

|| зак. вы́брукаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны і забрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. брукава́нне, -я, н.

бруне́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі.

|| ж. бруне́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

брус, -а, мн. брусы́, -о́ў, м.

1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў.

2. Кавалак чаго-н. чатырохграннай формы.

Б. сала.

3. толькі мн. Гімнастычны снарад у выглядзе дзвюх паралельных перакладзін, замацаваных на стойках.

Практыкаванні на брусах.

бруско́вы, -ая, -ае.

Які мае форму бруска (у 1 знач.).

Бруско́вае мыла.

брусні́цы, -ні́ц, адз. брусні́ца, -ы, ж.

Кустовая расліна сямейства бруснічных з вечназялёнымі лісточкамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. брусні́чны, -ая, -ае.

Бруснічнае варэнне.

брусні́чнік, -у, м.

Зараснік кустовай расліны, на якой растуць брусніцы.

брусо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. Чатырохгранны кавалак чаго-н.

Б. мыла.

2. Вастрыльны, шліфавальны камень звычайна ў форме прадаўгаватага чатырохгранніка.

Вастрыць касу бруском.

|| памянш. брусо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. брусо́чны, -ая, -ае.

бру́ссе, -я, н., зб.

Брусы.

бру́ствер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Земляны насып на знадворным баку акопа.

|| прым. бру́стверны, -ая, -ае.

брусча́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. зб. Брускі з каменю для брукавання вуліц, плошчаў.

2. Брук з такіх брускоў (разм.).