Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ялка́вы, -ая, -ае.

Трохі ёлкі (пра тлушчы).

Ялкавае сала.

|| наз. ялка́васць, -і, ж.

яло́вы гл. елка.

ялча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы).

У цёплым месцы масла ялчае.

|| зак. з’ялча́ць, -а́е і паялча́ць, -а́е.

ям, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.

|| прым. ямскі́, -а́я, -о́е.

Ямская хата (памяшканне такой станцыі).

я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.

Выкапаць яму.

Памыйная я.

Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

Хаваць бульбу ў яме.

Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).

Вёска стаіць у яме.

|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).

ямб, -а, м.

Вершаваная двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. ямбі́чны, -ая, -ае.

Ямбічная стапа.

я́міна, -ы, мн. -ы, я́мін, ж. (разм.).

Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.).

|| памянш. я́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж.

1. гл. яма.

2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н.

Ямкі на шчочках.

3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел.

|| памянш. я́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

ямскі́, -а́я, -о́е (уст.).

1. гл. ям.

2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў.

Ямская тройка.

ямшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Фурман на ямскіх конях.

|| прым. ямшчы́цкі, -ая, -ае.