Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

віншава́льны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае віншаванні.

Віншавальная паштоўка.

віншава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; незак., каго з чым.

Вітаць з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага.

В. са святам, з юбілеем.

|| зак. павіншава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. віншава́нне, -я, н.

ві́ны, -аў, адз. віна, -ы, ж.

Масць у ігральных картах, тое, што і пікі.

|| прым. віно́вы, -ая, -ае.

вінье́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Аздабленне ў выглядзе невялікага малюнка, арнамента на загаловачным лісце кнігі, у пачатку або канцы раздзела.

|| прым. вінье́тачны, -ая, -ае.

вір, -у, М у віры́, мн. віры́, -о́ў, м.

1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней.

В. бурліў і пераліваўся.

В. падзей (перан.).

2. Глыбокае месца ў рацэ з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.

У віру на калу (разм.) —

1) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;

2) далёка, невядома дзе.

Хоць у вір галавой (разм.) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.

|| памянш. віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. віравы́, -а́я, -о́е.

Віравая вада.

ві́ра¹, -ы, ж.

У старажытныя часы: грашовы штраф за забойства ці калецтва вольнага чалавека.

ві́ра². выкл.

У мове будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.: падымай уверх!; проціл. майна.

вірава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і чайнворд.

|| прым. вірава́начны, -ая, -ае.

вірава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ру́е; незак.

Утвараць віры, круціць, бурліць.

Вада віруе ля камянёў.

Жыццё віруе вакол (перан.).

|| наз. вірава́нне, -я, н.

віра́ж¹, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Палёт самалёта з крэнам па крузе або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда.

Крутыя віражы.

2. У вела- і мотаспорце: нахілены паварот спартыўнай дарожкі.

|| прым. віра́жны, -ая, -ае.