Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архіепі́скап

(гр. archiepiskopos)

духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам.

архімандры́т

(гр. archimandrites, ад archi = галоўны + mandra = манастыр; загон, стойла)

старшы манах, звычайна ігумен праваслаўнага манастыра.

архірэ́й

(гр. archiereos)

асоба, якая належыць да вышэйшых свяшчэннаслужыцеляў у праваслаўі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт).

архітра́ў

(фр. architrave, ад гр. archi = галоўны + trabs = бэлька)

архіт. галоўная бэлька, ніжняя частка антамблемента.

архітэ́ктар

(п.-лац. architector, ад гр. architekton = будаўнік)

спецыяліст у галіне архітэктуры.

архітэкто́ніка

[гр. architektonike (techne) = будаўнічае мастацтва]

1) мастацкае выражэнне структуры, узаемасувязі частак у архітэктуры і мастацтве;

2) агульны малюнак геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання горных парод у пэўнай мясцовасці.

архітэкту́ра

(лац. architectura, ад гр. architekton = будаўнік)

1) мастацтва праектаваць, будаваць і прыгожа афармляць будынкі;

2) характар, стыль будынка (напр. дом гатычнай архітэктуры);

3) перан. будова, кампазіцыя чаго-н. (напр. а. рамана).

архі́ў

(лац. archivum, ад гр. archaios = старажытны)

1) установа, дзе захоўваюцца і сістэматызуюцца пісьмовыя помнікі мінулага, старыя дакументы;

2) аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і інш.;

3) збор пісем, рукапісаў, фатаграфій, якія маюць адносіны да дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы, асобы (напр. а. інстытута, а. Якуба Коласа).