Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эвакуа́цыя

(п.-лац. evacuatio, ад лац. evacuare = апаражняць)

вываз насельніцтва, прадпрыемстваў, устаноў, маёмасці з мясцовасці, якую можа захапіць вораг або якой пагражае стыхійнае бедства, а таксама вываз раненых, хворых і матэрыяльных каштоўнасцей з месца баёў.

эвальва́цыя

(фр. évaluation, ад value = цана, вартасць)

ацэньванне, аблічэнне.

эвалю́цыя

(лац. evolutio = разгортванне)

працэс развіцця чаго-н., змянення ад аднаго стану да другога; бесперапынная колькасная змена чаго-н., якая падрыхтоўвае якасную змену (напр. э. жывёльнага свету, э. мастацтва, э. светапогляду).

эвентуа́льны

(с.-лац. eventualis, ад лац. eventus = выпадак)

магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях (напр. э-ае супрацоўніцтва).

эгаі́зм

(фр. égoïsme, ад лац. ego = я)

сябелюбства, клопат толькі пра свае інтарэсы (проціл. альтруізм).

эгаі́ст

(фр. égoïste, ад лац. ego = я)

чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб (проціл. альтруіст).

эгаліта́рны

(фр. égalitaire, ад égalité = роўнасць)

заснаваны на ўраўняльным падзеле прыватнай уласнасці.

эгаты́зм

(фр. égotisme, ад лац. ego = я)

перабольшаная думка пра сваю асобу, пра свае вартасці і значэнне; самаўлюбёнасць.

эгацэнтры́зм

(фр. égocentrisme, ад лац. ego = fl + centrum = цэнтр)

крайняя форма праяўлення эгаізму.

эгі́да

(гр. aigis, -gidos = шчыт Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

заступніцтва, абарона (напр. знаходзіцца пад эгідай закона).