Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наасфе́ра

(ад гр. noos = розум + sphaira = сфера, шар)

новы эвалюцыйны стан біясферы, пры якім істотным фактарам яе развіцця становіцца разумная дзейнасць чалавека.

нава́тар

(лац. novator = абнавіцель)

той, хто выкарыстоўвае новыя, прагрэсіўныя метады і прыёмы ў сваёй дзейнасці.

нава́цыя

(лац. novatio = абнаўленне, змяненне)

1) новаўвядзенне;

2) спыненне раней прынятых абавязацельстваў з прыняццем новых (напр. н. дагавору).

наве́ла

(іт. novella, ад лац. novus = новы)

1) невялікі празаічны твор са строгай кампазіцыяй, адсутнасцю апісальнасці і нечаканым фіналам;

2) юр. змена, якую новы закон уносіць у дзеючае заканадаўства.

нака́ўт

(англ. knock-out, ад knock = удараць + out = вон)

стан баксёра, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, не можа падняцца на ногі на працягу 10 секунд і лічыцца пераможаным (параўн. накдаўн).

накда́ўн

(англ. knock-down, ад knock = удараць + down = уніз)

стан баксёра, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, можа на працягу 10 секунд падняцца на ногі і працягваць бой (параўн. накаўт).

накцю́рн

(фр. nocturne = начны)

1) невялікі музычны твор лірычнага характару;

2) мастацкі твор, у якім апяваецца ноч, начны настрой.

нама́з

(перс. namaz)

мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

на́мбэ ту

(англ. number two = нумар два)

жарг. двойка, нездавальняючая адзнака.

наменклату́ра

(лац. nomenclatura = пералік, спіс імён)

1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці (напр. н. лекавых сродкаў, н. вырабаў);

2) сукупнасць работнікаў, якія персанальна прызначаюцца вышэйшай інстанцыяй (напр. н. урада).