Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каалі́цыя

(с.-лац. coalitio = аб’яднанне, саюз)

аб’яднанне дзяржаў, партый, грамадскіх груп для дасягнення якой-н. агульнай мэты.

каапера́цыя

(лац. cooperatio = супрацоўніцтва)

1) форма арганізацыі працы, пры якой значная колькасць людзей удзельнічае ў адным або розных, але звязаных паміж сабой працэсах працы;

2) калектыўнае вытворчае або гандлёвае аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў (напр. сельскагаспадарчая к., спажывецкая к.).

каапта́цыя

(с.-лац. cooptatio = дадатковае выбранне)

увядзенне ў склад выбарнага органа новых членаў без правядзення дадатковых выбараў.

каардына́цыя

(с.-лац. coordinatio)

1) узгадненне, прывядзенне ў адпаведнасць узаемасувязі паміж якімі-н. дзеяннямі, паняццямі, з’явамі;

2) адпаведнасць, узгодненасць дзеянняў, паняццяў, з’яў (напр. дасканалая к. рухаў).

кабала́

(тур. kabala, ад ар. kabal = дагавор аб куплі-продажы)

1) даўгавое абавязацельства ў Вялікім княстве Літоўскім (XIV—XVII стст.);

2) перан. поўная, крайне цяжкая эканамічная залежнасць.

кабарэ́

(фр. cabaret)

невялікі рэстаран або начны клуб з эстраднай праграмай.

кабата́ж

(фр. cabotage)

прыбярэжнае суднаходства паміж партамі адной краіны.

ка́бель

(ням. Kabel, гал. kabel)

провад з асобай ізаляцыяй для падземнай або падводнай перадачы на адлегласць электраэнергіі, для тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, для трансляцыі тэлеперадач і інш.

кабі́на

(фр. cabine)

невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння (напр. к. для тэлефонных размоў, к. грузавіка).

кабіне́т

(фр. cabinet)

1) службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка;

2) рабочы пакой у кватэры;

3) памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных установах, паліклініках і інш.);

4) урад у некаторых краінах (напр. к. міністраў).